Адной з задач летняй аздараўленчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца арганізацыя працы і адпачынку навучэнцаў ад 14 да 18 гадоў. У цяперашні час часовая працоўная дзейнасць навучэнцаў у ЛПА рэгламентуецца нарматыўнымі прававымі дакументамі па арганізацыі працы дзяцей ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Працягласць працоўнага часу дзяцей, нормы выпрацоўкі, пытанні аховы працы рэгулююцца працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.
Лагер працы і адпачынку дапаможа выкарыстоўваць перыяд летняга адпачынку навучэнцаў для ўмацавання здароўя, развіцця фізічных сіл, узбагачэння ведамі і новымі ўражаннямі. Сёлета хлопцы працуюць ААТ «Агра-Дубінскае».


