Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аздараўленчы палатачны лагер «Лідар»

28.07.2021

З 19 па 27 ліпеня прайшла змена палатачнага аздараўленчага лагера «Лідар» на базе ДУ «Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база «Галактыка». Удзельнікамі лагера сталі 55 навучэнцаў ва ўзросце 11-16 гадоў.

Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў палатачным лагеры. Гэта былі і забаўляльныя праграмы да адкрыцця і закрыцця лагернай змены, і розныя гульнявыя праграмы («Дзень Нептуна і водная феерыя», «Экалагічны серпантын», «Музычнае бязмежжа», «Адгадай мелодыю» і г.д.). Сярод атрадных каманд праводзіўся турнір па валейболе.

Акрамя лагерных мерапрыемстваў дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і канцэртах, якія праводзяцца МАСАБ «Галактыка», займалі прызавыя месцы ў квэст-гульнях. Адамовіч Іван заняў 1-е месца ў конкурсе «Містэр «Пакаленне ЗЛЖ».

Змена прайшла весела, забіяцка і з карысцю.