Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сакрэты і ключы доўгажыхарства

29.07.2021

Двойчы ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшлі навучальныя семінары “Сакрэты і ключы доўгажыхарства, аздараўленчыя практыкі Старажытнага Кітая”.

Заняткі для спецыялістаў і валанцёраў правёў прафесар, майстар цэнтра кунг-фу школы Hong Gia Яўген Безрукаўны. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з такімі паняццямі, як “сустаўная гімнастыка”, “даоскія аздараўленчыя практыкі”, паспрабавалі засвоіць тэхнікі здаровага дыхання, дынамічныя практыкаванні для трэніроўкі мышцаў і сухажылляў.

Практычныя семінары праходзілі ў рамках праекту “Комплексны падыход да праблемы зніжэння фактараў рызыкі падзенняў у адносінах да пажылых людзей”. Мэтавая група – вязні Вялікай Айчыннай вайны і пажылыя грамадзяне, што нарадзіліся да 9 мая 1945 года.