Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Будучыня сацабароны – за намі

29.07.2021

У абласным маладзёжным форуме работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны “Будучыня сацабароны – за намі” прынялі ўдзел кіраўнік і спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Маштабнае мерапрыемства прайшло на базе дома-інтэрната для пажылых грамадзян і інвалідаў “Камфортнае жыццё”, што ў Астрашыцкім гарадку.

Кіраўнік гуртка ТЦСАН Вольга Радына і загадчык філіяла турыстычнага інфармацыйнага і рэкрэацыйнага цэнтра Таццяна Барадака прадставілі сувенірную прадукцыю падчас продажу-кірмашу “Беларусь самабытная”. Дырэктар цэнтра Галіна Рай прэзентавала выставу “Беларусь помніць”, якую супрацоўнікі валожынскай установы падрыхтавалі да Дня Перамогі і прысвяцілі яе сваім родным – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Задайте вопрос