Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Радыёнукліды і ягады

10.08.2021

Сезон збору лясных дароў у самым разгары. Заўзятыя грыбнікі і ягаднікі не выпусцяць магчымасць наведаць лес і атрымаць асалоду ад багацця дзікарослай прыроды.

Валожынскі лясгас нагадвае пра магчымасць праверыць прадукцыю на радыёнукліды, звярнуўшыся на пост радыяцыйнага кантролю.

Пост радыяцыйнага кантролю (ПРК) праводзіць кантроль радыеактыўнага забруджвання зямель ляснога фонду, участкаў ляснога фонду і лясных рэсурсаў, лясной прадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі, аб'ектаў лясной гаспадаркі і працоўных месцаў, харчовых прадуктаў.

Вылучаюць 3 групы дзікарослых ягад па назапашванні ў іх радыёнуклідаў:

  • моцнаназапашваючыя (чарніцы, брусніцы, журавіны, буякі),
  • сярэдненазапашваючыя (суніца, рабіна),
  • слабаназапашваючыя (маліна, каліна, ажына).

Дапушчальны ўзровень утрымання цэзію-137 (РДУ-99) у дзікарослых ягадах - 185 Бк/кг. Па ўсёй тэрыторыі Валожынскага лясгаса гэты ўзровень не перавышаецца.

ПРК ажыццяўляе даследаванні для насельніцтва на бязвыплатнай аснове, куды любы жадаючы можа звярнуцца і праверыць прадукцыю. Пост радыяцыйнага кантролю размешчаны па адрасе: г.Валожын, вул. Садовая, 3.

Бывайце здаровы!

Задайте вопрос