З мэтай папярэджання пажараў у жылым сектары ратавальнікі на пастаяннай аснове выязджаюць у сельскую мясцовасць, каб абследаваць домаўладаннi вяскоўцаў на прадмет бяспечнага стану. Пры наяўнасці парушэнняў, якія могуць прывесці да пажару, работнікі ратавальнага ведамства абавязкова паказваюць на гэта гаспадарам і тлумачаць, як выправіць тое ці іншае парушэнне. Пры выяўленні небяспечных фактараў ратавальнікі інфармуюць усе зацікаўленыя суб'екты прафілактыкі, а таксама працаздольных дзяцей грамадзян пенсійнага ўзросту, у абавязкі якіх уваходзіць аказанне дапамогі сваім пажылым бацькам. Асаблівую ўвагу работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаюць домаўладанням, у якіх пражываюць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей. Бацькам у абавязковым парадку нагадваюць аб небяспецы пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Усім грамадзянам без выключэння рэкамендуюць усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік пры яго адсутнасці, прыводзяць прыклады выратавання людзей.


