Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З 11 па 18 жніўня 2021 года на тэрыторыі Валожынскага раёна Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей!»

16.08.2021

Перыяд заканчэння летніх школьных канікул традыцыйна характарызуецца наяўнасцю шэрагу пагроз забеспячэнню бяспекі непаўналетніх на дарозе.

Адной з асноўных такіх рызык з'яўляецца павелічэнне актыўнасці перавозак дзяцей з месцаў адпачынку асабістым транспартам і ў складзе арганізаваных груп аўтобусамі. Не менш важнай акалічнасцю з'яўляецца страта за час летніх канікул дзецьмі навыкаў бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах высокай інтэнсіўнасці аўтатранспарту.

У мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх, з 11 па 18 жніўня г. г. на тэрыторыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю пад дэвізам «Беражыце дзяцей!».

Гэтымі днямі вартавыя дарог правядуць заняткі з дзецьмі ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах, дзе растлумачаць правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Таксама інспектары нададуць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі, выбару бяспечных месцаў для актыўных гульняў, катання на роліках, скейтбордах, роварах, сродках персанальнай мабільнасці і такому важнаму пункту бяспекі, як нашэнне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Дарослай аўдыторыі нагадаюць аб бяспечнай перавозцы непаўналетніх пасажыраў, наступствах ДТЗ у выпадку ігнаравання патрэбных правілаў, а таксама агучаць адміністрацыйную адказнасць для вадзіцеляў, якія не клапоцяцца аб бяспецы сваіх пасажыраў.

Акрамя таго, ДАІ адпрацуе нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, участкі аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў. Таксама будуць у полi зроку праваахоўнікаў кіроўцы, якія не даюць перавагі пешаходам на пешаходных пераходах і перавозяць непаўналетніх у парушэннi заканадаўства.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да бацькоў і нагадвае, што менавіта яны нясуць адказнасць за сваіх дзяцей і заклікае, перш за ўсё, кантраляваць іх вольны час і знаходжанне на вуліцы. З пункту гледжання дзіцяці бацькі - узор паводзін, а ўсё, што робяць мама і тата - правільна і адзіна дакладна, таму паважаныя дарослыя, будзьце для дзяцей станоўчым прыкладам няўхільнага захавання правілаў дарожнага руху.

Даведачна: на тэрыторыі Мінскай вобласці за 7 месяцаў бягучага года адбылося 45 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 1 малалетняе дзіця загінула (пасажыр) і 51 - атрымала траўмы рознай ступені цяжару. На тэрыторыі Валожынскага раёна з пачатку бягучага года зарэгістравана 1 ДТЗ з удзелам непаўналетняга, у выніку якога 1 непаўнагадовы пасажыр атрымаў траўмы.

АДАІ Валожынскага РАУС

Задайте вопрос