Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам»

17.08.2021

Сёння!!! 13 жніўня ў г. Валожыне стартавала дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам».

Праект «Добрае сэрца» накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года.

Варта адзначыць, што прыняць удзел у дабрачыннай акцыі можа кожны жадаючы, прычым любую пакупку можна будзе пакінуць у скарбонцы «Добрага сэрца» крама «Міла» пл.Свабоды, 5; крама «Тры кошты», пл. Свабоды 5; ІП Макоўская А. М, вул. Партызанская або прынесці ў раённы камітэт саюза моладзі (пл. Свабоды, 2, каб. 404)

Валанцёрскі рух «Добрае сэрца» з'яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. Акцыя працягнецца да 10 верасня.

Усе сабраныя школьныя прыналежнасці будуць перададзены дзецям-сіротам, а таксама сем'ям, якія перажываюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да маючага адбыцца навучальнага года.

# БРСМ # Валожын # ДоброеСердце # валанцёры

Задайте вопрос