Напярэдадні новага навучальнага года ёсць прыемная нагода для добрай справы. «Мы разам ідзем у школу!» - такімі словамі ў Валожынскім райкаме прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму стартавала прафсаюзная акцыя «Прафсаюзы – дзецям», прысвечаная Дню ведаў. Са сродкаў прафсаюзнага бюджэту аказана матэрыяльная дапамога работнікам - сябрам прафсаюза, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту для падрыхтоўкі да новага навучальнага 2021/2022 года на суму 690 беларускіх рублёў. Асаблівая ўвага была нададзена дзецям з няпоўных сем'яў, шматдзетных сем'яў, дзецям, якія маюць інваліднасць. У першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка» акрамя грашовага падарунка, сабралі партфель у школу. У школьны партфель паклалі ручкі, алоўкі, сшыткі, і ўсё тое, што абавязкова спатрэбіцца школьніку.


