Педагогі Валожыншчыны сталі ўдзельнікамі тэматычных секцый і круглых сталоў, падчас якіх былі актуалізаваны асноўныя напрамкі развіцця сферы адукацыі, удакладняліся падыходы ў вырашэнні надзённых задач.
На пленарным пасяджэнні вялося абмеркаванне стратэгічных пытанняў развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2030 года.
Напярэдадні новага навучальнага года ўдзельнікі педагагічнага форуму атрымалі магчымасць азнаёміцца з выставай эфектыўнага педагагічнага вопыту, творчых дасягненняў педагогаў, навінкамі вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, з адукацыйнымі рэсурсамі і тэхналогіямі ў сферы адукацыі.
Крыніца: http://volozhin-edu.gov.by


