Старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч 25 жніўня прыехалі падзякаваць перадавікам сельскай гаспадаркі Чышэвічу Генадзю Сільвестаровічу і Чышэвічу Дзмітрыю Генадзьевічу КСУП «Сівіца», Драневічу Дзмітрыю Мечаслававічу і Драневічу Юрыю Мечаслававічу, Макавіку Леаніду Аляксандравічу, Баюсу Зміцеру Фёдаравічу КСУП «Валожынскi», Пятроўскаму Віталю Канстанцінавічу КСУП «Пяршаі-2014» за іх нялёгкую і такую важную для краіны і ўсяго беларускага народа працу.
Пажадаўшы працаўнікам сяла вытворчых поспехаў, здароўя і дабрабыту, прафсаюзныя лідары ўручылі аграрыям падзячныя лісты і памятныя падарункі.


