З 25 жніўня па 5 верасня 2021 года на тэрыторыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага - дзеці!», у рамках якога пад дэвізам «Урокі бяспекі вывучайце з дзяцінства!» 27 жніўня б.г. таксама арганізавана і правядзенне Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, накіраванага на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.
У першыя дні, калі навучэнцы пойдуць у школу, абласная Дзяржаўтаінспекцыя і прадстаўнікі адукацыі ў рамках тыдня бяспекі дарожнага руху сустрэнуцца з вучнямі і іх бацькамі, каб яшчэ раз пагаварыць пра важныя пытанні, якія тычацца правільных і бяспечных паводзін на вулічна-дарожнай сетцы, у аўтатранспарце, пазначэння святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак, а таксама культуру паводзін і ўзаемапавагi паміж удзельнікамі дарожнага руху.
!!!Таксама вельмі важна нагадаць нашым паважаным кіроўцам аб тым, што падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Увага - дзеці!» кіроўцам усіх транспартных сродкаў, пры руху ў светлы час сутак неабходна ўключаць блізкае святло фар, альбо дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці), быць максімальна ўважлівымі, асабліва паблізу дзіцячых навучальных устаноў, пешаходных пераходаў і на дваровых тэрыторыях.
За парушэнне гэтага патрабавання, прадугледжанага п.166.9 ПДР, у адносінах да вадзіцеляў прымяняецца адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч.3 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. У бягучым годзе ў параўнанні з мінулым годам назіраецца істотны рост аварый з удзелам непаўналетніх на тэрыторыі Мінскай вобласці.
Даведачна: на тэрыторыі Мінскай вобласці за 7 месяцаў бягучага года адбылося 47 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 1 малалетняе дзіця загінула (пасажыр) і 53 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. На тэрыторыі Валожынскага раёна з пачатку бягучага года зарэгістравана 1 ДТЗ з удзелам непаўналетняга, у выніку якога 1 непаўнагадовы пасажыр атрымаў траўмы.
Асноўнымі памылкамі непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТЗ з'явіліся: пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу, а таксама знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.
Паважаныя дарослыя, тлумачце дзецям, што нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць вельмі ўважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі, абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі ці музыкі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў.
Перыяд заканчэння летняга адпачынку і пачатку вучобы традыцыйна характарызуецца наяўнасцю шэрагу пагроз забеспячэнню бяспекі дзяцей на дарозе. Адной з асноўных такіх рызык з'яўляецца павелічэнне актыўнасці перавозкі дзяцей з месцаў адпачынку, дзіцячых лагераў асабістым транспартам, а таксама ў складзе арганізаваных груп аўтобусамі.
На цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх пасажыраў уплывае тая акалічнасць, што шэраг дарослых пры перавозцы дзяцей усё ж грэбуюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі (аўтакрэсел, бустэраў, спецыяльных падушак), альбо перавозяць малалетніх дзяцей у дзіцячых утрымліваючых прыладах, не прыфастрыгоўваючыся іх рамянямі бяспекі.
ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.6 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 б.в. За паўторнае дадзенае правапарушэнне на працягу года прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч.14 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь ад 2 да 8 б.в. Паважаныя дарослыя! У абавязковым парадку перавазіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!
Згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;
дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксi.
Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны».
Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.
Пакуль не скончылася цёплая пара, на дарозе мы нярэдка сустракаем веласіпедыстаў, і на жаль, сярод дарослых мы бачым на вялікай дарозе і дзяцей. А правілы абвяшчаюць - знаходжанне дзяцей-веласіпедыстаў да 14-гадовага ўзросту на дарогах агульнага карыстання без суправаджэння дарослых катэгарычна забаронена.
Таксама трывожная статыстыка з такой катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху, як непаўналетнія кіроўцы, прычым маюцца факты не толькі «бяспраўнага кіравання», але і кіраванне транспартным сродкам непаўналетнім ў стане алкагольнага ап'янення з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі!
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу бацькоў і нагадвае аб тым, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей! Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе з самага ранняга ўзросту выхоўваць у дзяцей навык няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху, тлумачыць дзецям наступствы невыканання ПДР.
Шлях дзіцяці ў школу і назад дадому павінен быць бяспечным! Нагадаеце асноўныя правілы паводзін на дарозе! Дабейцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы не размаўляў па тэлефоне і не слухаў музыку ў навушніках, так як гэта адцягвае яго ўвагу! У абавязковым парадку пазначце школьную сумку, вопратку дзіцяці святлоадбіўнымі элементамі!
За неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванні непаўналетніх, бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя дарослыя! Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад вашай увагі і кантролю, будзьце добрым прыкладам для іх!
АДАІ Валожынскага РАУС


