Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень ведаў у Валожынскім ліцэі

01.09.2021

Дзень ведаў даўно ўвайшоў у каляндар як адно з самых светлых і радасных святаў.

Асабліва хвалюючым гэты дзень стане для нашых першакурснікаў. З урачыстай лінейкі для іх пачнецца новае жыццё, поўнае цікавых ведаў, дзіўных знаёмстваў, незабыўных падзей.

Са сказанымі на дарогу словамі выступіў дырэктар нашай установы Мучынская Святлана Іванаўна. Ад асобы педагогаў, якія маюць велізарны досвед, выступіла Міхасенка Ганна Віктараўна, а ад асобы маладых спецыялістаў - Гутар Кацярына Дзмітрыеўна.

На мерапрыемстве прысутнічаў ганаровы госць - старшыня Валожынскай раённай арганізацыі прафсаюзаў Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Адамовіч Вікенцій Мікалаевіч.

Падзякай ад імя раённай арганізацыі прафсаюзаў была адзначана Жытарук Ірына Сцяпанаўна за праект «Развіццё маладзёжных ініцыятыў праз праектную дзейнасць у сацыякультурным асяроддзі Валожынскага рэгіёну».

Пасля заканчэння ўрачыстай часткі ўсе навучэнцы са сваімі пеагогамі адправіліся на першы ўрок, тэма якога «Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» расхінула дзверы перад 80 першакурснікамі. За парты ў навучальных кабінетах, лабараторыях селі 208 навучэнцаў.

Віншуем з пачаткам навучальнага года, жадаем поспехаў у вучобе, спартыўным і грамадскiм жыцця ліцэя. Спадзяемся, што кожны з вас знойдзе ў ліцэі годнае прымяненне сваім ведам і ўменням, творчым здольнасцям і таленту.

Усяму калектыву ліцэя жадаем новых дасягненняў і перамог, паспяховай рэалізацыі агульных надзей і планаў, мэтанакіраванасці і працавітасці, жадання быць лепшымі!