Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

1 верасня вучні 4-ых і 9-ых класаў СШ№1 наведалі Валожынскі краязнаўчы музей

02.09.2021

Са старшакласнікамі супрацоўнікі ўстановы правялі квэст-круіз «Наш край і дом, дзе мы жывем». Хлопцы падарожнічалі па станцыях: адгадвалі крыжаванку, асвойвалі тайнапіс, складалі карту Валожынскага раёна, а напрыканцы на майстар-класе вырабілі анёла-ахоўніка. Для малодшых школьнікаў была паказана слайд-праграма: «Спачатку Аз да Букі, а потым і навукі» , якая складалася з выставы «Школьны архіў», мультымедыйнай прэзентацыі «Галоўныя старонкі школьнага жыцця» і майстар-класа ў тэхніцы «арыгамі» па вырабе голуба свету.

Задайте вопрос