Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

VIII Адкрыты Фестываль Сыру

22.09.2021

17.09.2021 і 18.09.2021 у г. Гродна на базе ААТ «Малочны мiр» пры падтрымцы Мінсельгасхарча адбыўся VIII Адкрыты Фестываль Сыру. У гэтым фестывалі прынялі ўдзел усе сыраробныя прадпрыемствы нашай рэспублікі. У рамках фестывалю праводзіўся конкурс сыру, экспертамі ў ацэнцы сыроў выступала прафесійная дэгустацыйная камісія. Усяго на конкурс было прадстаўлена 73 узоры разнастайных сыроў. ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» Валожынскі вытворчы ўчастак таксама прыняў удзел у конкурсе са сваёй навінкай — «Мааздам ле Гранд» з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 45% (сыр выпрацаваны з выкарыстаннем заквасачнай культуры прапіёнавакіслых мікраарганізмаў). Прафесійнае журы вельмі высока ацаніла якасць нашага сыру, і прысудзіла яму трэцяе прызавое месца.

Галерэя малюнкаў