Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сёння ў Капылі праходзіць фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Мінскай вобласці Дажынкі 2021

25.09.2021

У ім прымае ўдзел і дэлегацыя Валожынскага раёна. У яе склад увайшлі кіраўніцтва раёна, дырэктары сельгасарганізацый, лепшыя камбайнеры, iнжынеры, аграномы, аператары збожжа-сушыльных комплексаў, вадзіцелі - працаўнікі хлебнай нівы Валожыншчыны.

У аграгарадку Старыца дэлегацыю нашага раёна сустракалі з караваем работнікі мясцовага Дома культуры.

На Рынкавай плошчы ў 14:00 прайшло ўшанаванне хлебаробаў Мінскай вобласці. З прывітальным словам да іх звярнуўся першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч. Ён адзначыў, што Мінская вобласць традыцыйна ўнесла важкі ўклад у агульны рэспубліканскі каравай, намалочана 1 млн 630 тысяч тон збожжа, а гэта чацвёртая частка ўсяго хлеба ў Беларусі. Акрамя таго, плануецца дадаткова атрымаць каля 400 тысяч тон збожжа кукурузы. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых культур па вобласці склала 35 цэнтнераў з гектара. А ў асобных сельскагаспадарчых арганізацыях яна дасягнула 80 і вышэй цэнтнераў з гектара.

Словы падзякі хлебаробам Міншчыны адрасаваў і прафсаюзны лідар аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці Міхаіл Бода, адзначыўшы, што ў жніве 2021 года прынялі ўдзел звыш трох з паловай тысяч камбайнераў. Прыемна адзначыць, што Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі Дажынкі 2021 узнагароджаны намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валожынскага райвыканкама Андрэй Аляксандравіч Загорскі.

У 16.00 на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы па вуліцы Леніна ў горадзе Капылі прайшла цырымонія ўручэння прэміі пераможцам абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2021 года.

Са словамі прывітання да аграрнай эліты Міншчыны звярнуўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, які зачытаў Прывітальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У ім адзначаецца, што Мінская вобласць названая сапраўднай жытніцай Беларусі. Дзмітрый Крутой уручыў падзяку Прэзідэнта губернатару сталічнай вобласці Аляксандру Турчыну, а таксама сертыфікат на 580000 руб. за эканамічны і фінансавы вынік.

Працаўнікоў палёў з важкім укладам павіншаваў і Аляксандр Турчын. Ён адзначыў, што фестываль-кірмаш Дажынкі - гэта добрая нагода, каб падвесці вынікі, адзначыць лепшых і закласці аснову будучага поспеху. Губернатар Міншчыны падзякаваў хлебаробам за самаадданую працу, сям'і - за разуменне і падтрымку, падкрэсліўшы, што год быў нялёгкі. «Мiнская вобласць лепшая, а значыць, мы рухаемся ў правільным кірунку», - адзначыў Аляксандр Генрыхавіч Турчын.

Першае месца па валавым зборы збожжа атрымалі ў Нясвіжскім раёне, на другім месцы - Дзяржынскі раён, замыкае тройку лідараў на жніве Мінскай вобласці Мінскі раён.

За высокія вынікі працы ў сельскагаспадарчай галіне Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта адзначаны дырэктар сельгаскіравання «Бабровічы» ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз» Юрый Генрыкавiч Бяляўскі.

Задайте вопрос