З 4 кастрычніка 2021 года ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці стартаваў XI педагагічны марафон «Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм – ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны». У рамках праводзімага марафону група маладых спецыялістаў і іх педагогаў-куратараў «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» 5 кастрычніка наведалі Валожынскі музей. Для іх супрацоўнікі музея падрыхтавалі віртуальную экскурсію «Валожын учора, сёння, заўтра».


