Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя прымеркавана да святкавання Дня маці

12.10.2021

14 кастрычніка 2021 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі будуць кансультаваць бясплатна. Сёлета рэспубліканская дабрачынная акцыя, традыцыйна прымеркаваная да святкавання Дня маці ў нашай краіне, пройдзе ў рэжыме анлайн.

На працягу дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку па адчужэнню нерухомасці і здзяйсненні выканаўчых надпісаў, пасведчанні шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і аб выплаце аліментаў. Аднак, з мэтай мінімізацыі асабістых кантактаў для абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавiруснай інфекцыяй у дзень правядзення акцыі натарыусы будуць бясплатна кансультаваць па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (Skype). Фармат прадастаўлення бясплатнай кансультацыі можна ўзгадніць загадзя, патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро. Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by, у раздзеле «Знайсці натарыуса».

«ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА»

Задайте вопрос