Напярэдадні аднаго з самых пяшчотных святаў у годзе ў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына» стартавалі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню маці «Нашым мамам прысвячаецца». Штодня хлопцы будуць уключаны ў самыя разнастайныя акцыі і конкурсы.
11 кастрычніка пачала сваю працу творчая майстэрня «Падарунак для мамы».
12 кастрычніка стартаваў фотаконкурс кулінарнага майстэрства беларускай кухні «Смачна есці!». На сённяшні дзень ужо прынялі ўдзел у конкурсе сем'і Бражаловіча Паўла (2 «А» клас), Маленковіча Арсенія (2 «Б» клас), Садоўскай Карыны (8 клас).


