Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!»

14.10.2021

Восень! Прыгожы час года! Менавіта восенню, 14 кастрычніка, у дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Беларусі адзначаюць светлае свята - Дзень маці. Колькі цяпла, ласкі і пяшчоты тоіць у сабе гэта слова. Мама - гэта ўвасабленне ўсёабдымнай любові, цярпення і клопату. У мамы самае добрае сэрца, самыя трапяткія рукі, якія ўмеюць усе.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла акцыя «Павіншуем маму разам!». Да свята была прымеркавана кніжная выстава «Самым любімым». Выбраўшы ўпадабаную кнігу, дзеці дома маглі праз верш выказаць словы падзякі сваім дарагім матулям у гэты дзень. Таксама хлопцы маглі запоўніць маляўнічую паштоўку і падарыць яе самаму дарагому чалавеку.

Задайте вопрос