Светлы вобраз маці заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем душэўнай цеплыні і чалавечай шчодрасці, крыніцай дабра і цярпення, прыгажосці і любові.
Кожнаму з нас дорагі матчына любоў і клопат, якія даюць пачуццё абароненасці і надзейнасці.
Цэнтральная раённая бібліятэка віншуе ўсіх матуль з гэтым цудоўным і добрым святам. Шчасця, дабра, здароўя і вечнага міру Вам і вашым блізкім!
Да гэтага выдатнага свята бібліятэкары ЦРБ падрыхтавалі выставу «Быць маці – зайздросней долі няма».


