З 11 па 16 кастрычніка 2021 года ва ўсіх установах адукацыі Валожынскага раёна праходзіць шмат розных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці.
У гэтыя дні так хочацца рабіць прыемныя сюрпрызы сваім мамам. З 11 кастрычніка па 16 кастрычніка ў бібліятэцы Івянецкай сярэдняй школы праходзіць выстава «Нежная, мілая, добрая».
У экспазіцыі прадстаўлены літаратурныя выданні, інфармацыйныя матэрыялы, якія тычацца самых важных тэм: выхавання дзяцей, здаровага ладу жыцця, правільнага харчавання, захавання сямейных традыцый. Былі падрыхтаваныя выставы творчых работ «Табе, мая матуля!», дзе хлопцы прадставілі зробленыя сваімі рукамі букеты, паштоўкі, плакаты.


