Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На восеньскай сесіі беларускія парламентарыі разгледзелі 11 пытанняў

18.10.2021

4 кастрычніка 2021 года прайшло адкрыццё шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Удзел ад Мінскай вобласці ў ёй прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр БІБІК і старшыня Івянецкага пасялковага выканкама Тэрэза ЛІПНІЦКАЯ.

Як расказаў Пётр Іосіфавіч, нашаму дэпутацкаму корпусу быў аказаны вялікі гонар прадстаўляць сталічны рэгіён у Верхняй палаце парламента. Да таго ж з сабой яны прывезлі выставу пра Валожынскі раён, якой зацікавілася старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Сенатар пагартала альбом, у якім расказваецца пра славутасці Івянеччыны.

Таксама П. Бібік і Т. Ліпніцкая папрысутнічалі на пасяджэнні самой сесіі. На ёй беларускія парламентарыі сфарміравалі рабочыя органы сесіі, зацвердзілі парадак дня, разгледзелі 11 пытанняў.

Падчас пасяджэння ў першым чытанні былі прыняты два законапраекты. У прыватнасці, праект Закона “Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”. У сувязі з распаўсюджваннем новых спецыфічных відаў супрацьпраўных паводзін у новай рэдакцыі артыкула 361 узмацняецца адказнасць за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з указаннем на такую крымінальнаўтваральную прыкмету, як “заклікі, накіраваныя на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у адносінах да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь”. Праектам закона прапануецца па частцы 1 артыкула 361 такія дзеянні караць абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў, па частцы 2 – пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў, па частцы 3 – пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да дванаццаці гадоў.

Разгледжаны праект Закона “Аб змяненні законаў па пытаннях жывёльнага свету і бяспецы генна-інжынернай дзейнасці”, куды ўносяцца змены з улікам практыкі іх прымянення, прывядзенне іх норм у адпаведнасць з нормамі Закона “Аб нарматыўных прававых актах”, іншых актаў заканадаўства.

Таксама на парадку дня ў другім чытанні разгледжаны законапраекты “Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, “Аб турызме” і “Аб змяненні законаў па пытаннях гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)”. Што тычыцца Асноўнага закона краіны, то праектам прадугледжваецца правядзенне выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання. Пасля яго вынясуць на агульнае абмеркаванне, а ў пачатку 2022 года – на рэспубліканскі рэферэндум. Плануецца, што ўпершыню адзіны дзень галасавання адбудзецца ў 2023 годзе, калі будуць выбірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых органаў.

У рамках адказных мер на несяброўскія дзеянні, якія прадпрымаюцца Еўрапейскім саюзам і яго дзяржавамі-членамі ў адносінах да Рэспублікі Беларусь, адобраны законапраект “Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу”.

«ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА»

Задайте вопрос