Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Каму зялёная зона, а каму – зялёны прытон

18.10.2021

Нядаўна супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі акцыю “Чысты сад”. Цэлай камандай яны выйшлі на ўборку любімага месца адпачынку гараджан – яблыневага сада, які па традыцыі большасць валожынцаў называе “калгасным”. Пасля некалькіх гадзін працы энтузіясты запоўнілі смеццем 10 мяшкоў (200 літраў), у якія трапілі рэшткі кастрышчаў, пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, кантэйнеры і шклянкі, пакеты з натуральных і штучных матэрыялаў, іншыя бытавыя адходы, паламанае голле.

Літаральна праз тыдзень найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі зрабілі яшчэ адну высадку працоўнага дэсанта ў найбольш забруджанай кропцы саду (бліз магазіна “АМІ-мэбля”). Месца гэта на працягу сезона давала прытулак жадаючым устройваць п’янкі. Чаго тут толькі не пакінулі пасля сябе аматары “вогнішча і сонца”! Безумоўна, удзельнікі акцыі не маглі не адчуваць гідлівасць ад таго, з чым давялося сутыкнуцца. Аднак яны настроілі сябе наступным чынам: “Калі не мы, то хто?”

>

Сапраўды, хто? Хто павінен сачыць за тым, каб месца адпычынку неахайныя асобы не ператварылі ў сметнік? І што адказныя асобы і кожны з нас павінен зрабіць для таго, каб у садзе можна было здзейсніць пешую ці лыжную прагулку, прыйсці з дзецьмі паслухаць птушыны гоман, проста падыхаць паветрам? У гэтай праблеме адны энтузіясты не разбяруцца. Відавочна, патрэбен комплексны план мерапрыемстваў па ахове і добраўпарадкаванні такой неабходнай для жыхароў райцэнтра зялёнай зоны. Удзельнікі акцыі, напрыклад, прапанавалі, каб па ўсім перыметры саду былі расстаўлены папераджальныя таблічкі, каб перыядычна ладзіліся рэйды супрацоўнікаў міліцыі, а служба, што адказвае за парадак у горадзе, паклапацілася пра ўстаноўку кантэйнераў і вываз смецця. Аднымі заклікамі і аднаразовымі акцыямі праблему не вырашыць. Не сакрэт, што асноўны кантынгент, які забруджвае сад, – людзі з нізкай сацыяльнай адказнасцю. Звычайнаму прахожаму рабіць ім заўвагі можа быць небяспечна. Таму без умяшання асоб з пэўнымі паўнамоцтвамі не абысціся.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Алены ЖДАНЮК

«ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА»

Задайте вопрос