Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Спаборніцтвы Алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па настольным тэнісе

18.10.2021

У Валожыне з 15 па 17 кастрычніка 2021 года праходзілі спаборніцтвы Алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па настольным тэнісе (моладзь 2001 года нараджэння і маладзей). Тэнісісты з Валожына, Барысава, Дзяржынска, Узды, Лагойска спаборнічалі за права лічыцца самымі моцнымі, самымі тэхнічнымі, самымі лепшымі. Пераможцам у камандным заліку сярод дзяўчат стала каманда г. Валожына (Ліхтаровіч Дзіяна, Маліноўская Ніна, Сучкевіч Лізавета), другое месца заняла каманда г.Барысава, трэцяе месца — г. Дзяржынска. Сярод юнакоў была напружаная барацьба, аднак месцы размеркаваліся наступным чынам, першае месца - г. Барысаў, другое месца - г. Дзяржынск, трэцяе месца - г. Валожын (Шчагалоў Ягор, Шчагалоў Мікалай, Адашкевіч Уладзіслаў).

У асабістым заліку сярод дзяўчат не было роўных Ліхтаровіч Дыяне (Валожын) якая і атрымала перамогу, другое месца - Скуратовіч Вікторыя (Барысаў), трэцяе месца — Абозная Аліна (Узда). Сярод юнакоў месцы размеркаваліся наступным чынам першае месца - Лявоненкаў Арцём (Барысаў), другое месца - Навуменка Арцём (Барысаў), трэцяе месца — Галоўка Мацвей (Дзяржынск). Таксама хочацца адзначыць Маліноўскую Ніну (Валожын) і Шчаголава Мікалая (Валожын), якія былі за крок ад прызавых месцаў, але занялі ў асабістым заліку чацвёртае месца

У парным заліку сярод дзяўчат першае месца заняла пара Ліхтаровіч Д. (Валожын) - Скуратовіч В. (Барысаў), другое месца — Маліноўская Н. (Валожын) - Князева Е. (Барысаў), трэцяе месца — Яфрэмава Е. (Дзяржынск) - Залівака Д. (Дзяржынск). Сярод юнакоў першае месца заняла пара Лявоненкаў А. (Барысаў) — Навуменка А. (Барысаў), другое месца — Шчагалоў Н. (Валожын) — Галаўко Мацвей (Дзяржынск), трэцяе месца — Шчаголаў Е. (Валожын) — Адашкевіч В. (Валожын).

У міксце першае месца заняла пара Навуменка А. (Барысаў) — Скуратовіч В. (Барысаў), другое месца - Лявоненкаў А. (Барысаў) — Ліхтаровіч Д. (Валожын), трэцяе месца - Шчаголаў Н. (Валожын) - Абозная А. (Узда).

Задайте вопрос