Усё гэта і многае іншае выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» атрымалі, наведаўшы (у рамках практычнага выязнога занятку рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні «Дамавёнак») аграсядзібу «Ганка».
Сядзіба размешчана ў адным з маляўнічых месцаў Валожынскага раёна на беразе невялікага возера, на хутары. Ветлівасць і цеплыня прыёму гаспадарамі здзiўляюць сваёй чалавечнасцю і душэўнасцю. Першае, што ўбачылі нашы падапечныя, - гэта велізарную і неверагодна прыгожую тэрыторыю, даступную для свабоднага перамяшчэння людзей з інваліднасцю і, у прыватнасці, інвалідаў-калясачнікаў, дзе ёсць некалькі зон для адпачынку: тэраса, альтанкі, арэлі, возера, у якім можна лавіць карася, сома ці белага амура.
У другой частцы экскурсіі выхаванцы даведаліся тэхналогію вытворчасці і выпечкі аўтарскага хлеба, наглядна ўбачылі, як збожжа ператвараецца ў муку, змаглі паспрабаваць сябе ў ролі пекара - з дапамогай велізарнай драўлянай рыдлёўкі, даставалі свежы хлеб з печы.
А далей, самае цікавае – майстар-клас па прыгатаванні піцы. Пад чулым кіраўніцтвам добразычлівага персаналу сядзібы, кожны з нашых падапечных змог самастойна раскачаць цеста, выбраць па сваім гусце начынне і выпякаць піцу.
Завяршылася экскурсія смачным абедам і чаяваннем.
Добрая і цёплая атмасфера, маса карыснай інфармацыі, смачная ежа і атрыманыя ўражанні - вынік наведвання аграсядзібы «Ганка».


