Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Музей - душа школы

20.10.2021

Адкрываючы дзверцы нязведаных глыбінь мінулага, ён нясе ў сабе велізарны адукацыйны патэнцыял. У школьным музеі «Куфар жыцця» ДУА "«Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа iмя В. А. Каваленка», які працуе пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Чэрнік Марыны Васільеўны з 2009 года, праходзяць не толькі экскурсіі.

У рамках Тыдня музеяў 20 кастрычніка 2021 года для вучняў 10-11 класа адбыўся краязнаўчы квіз «Памятай і ведай свой родны край». Не аднойчы пабываўшы ў кутку народнай самабытнасці, зараз удзельніцы паказалі свае веды аб музейных экспанатах, паспрабавалі сябе ў якасці экскурсаводаў, пагрузіліся ў атмасферу далёкага мінулага роднага краю. Таксама ў музейнай зале праходзяць факультатыўныя заняткі, класныя і інфармацыйныя гадзіны. Знаёмства з часцінкай нашай гісторыі дапамагае дзецям пранікнуцца пачуццём любові да сваёй малой радзімы і захаваць яго, як захоўваюць свае экспанаты сцены музея.

Задайте вопрос