Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На кантролі - жылы сектар

22.10.2021

Дапамога грамадзянам у забеспячэнні бяспекі іх жыцця – галоўная задача ратавальнікаў. Менавіта таму работнікі Валожынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя рэйды, падчас якіх даюць важныя рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. На асаблівым кантролі адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне.

У ходзе рэйдаў асаблівая ўвага надаецца наяўнасці ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і іх працаздольнасці, эксплуатацыі электрасетак і электраправодкі, а таксама спраўнасці пячнога ацяплення.

- Печ павінна быць правільна складзена і спраўная. Паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць без расколін, а на гарышчах – атынкаваны і пабелены, каб своечасова заўважыць расколіны і ліквідаваць іх, бо найменшая іскра, якая вылеціць вонкі, можа прывесці да пажару. Дываны і дарожкі павінны быць прыбраныя ад печы далей. Негаручы ліст памерамі не менш 50х70 сантыметраў - павінен быць у АБАВЯЗКОВЫМ парадку. І не забывайце аб тым, што дзверцы печкі, якая топіцца павінны быць зачынены. Не пакідайце без нагляду печы, якія топяцца, не перакальвайце іх, а таксама не даручайце нагляд за імі дзецям, - заклікалі грамадзян ратавальнікі.

Задайте вопрос