Выстава выклікала вялікую цікавасць у хлопцаў. На восеньскіх канiкулах яе наведалі навучэнцы Яршэвiцкага і Багданаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Дзеці ўспомнілі свае любімыя казкі, паўдзельнічалі ў віктарыне «Знаўцы казак», здзейснілі падарожжа па старонках казак Г. Х. Андэрсэна, Ш. Пяро, А. М. Талстога, Е. Чарушына, С. Я. Маршака, К. І. Чукоўскага, Джані Радары і інш.


