На базе нашага цэнтра на дадзены момант рэалізуецца гуманітарны праект «Комплексны падыход да праблемы зніжэння фактараў рызыкі падзенняў у дачыненні да пажылых людзей». З мэтай прыцягнуць увагу гараджан да гэтага сур'ёзнага сацыяльнага выкліку, нашы валанцёры «срэбнага ўзросту» і спецыялісты, прайшоўшыя навучанне, правялі ў адным з самых людных месцаў горада акцыю «Хрустальны ўзрост».
Агульнавядома, што пажылыя людзі больш за іншых схільныя рызыцы падзенняў, наступствы якіх, часам, бываюць незваротныя.
Арганізатары акцыі распавядалі пажылым людзям аб тым, як прадухіліць падзеннi і што рабіць, калі пажылы чалавек усё-такі ўпаў. Дэманстравалі сродкі прафілактыкі і рэабілітацыі, тлумачылі, як імі карыстацца, раздавалі буклеты, памяткі і календары з інфармацыяй. Для нашага горада такія акцыі пакуль у навінку, але мы спадзяемся, што (не без нашай дапамогі) яны стануць яркай, даступнай, але звычайнай формай інфармавання насельніцтва аб той ці іншай сацыяльнай праблеме.


