Мэтай правядзення конкурсу з'яўляецца фарміраванне экалагічнай культуры ў навучэнцаў, узмацненне практычнага ўдзелу ў экалагічным выхаванні падрастаючага пакалення і прадухіленне траплення адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе.
Задачамі конкурсу з'яўляюцца:
арганізацыя мерапрыемстваў па зборы макулатуры ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу;
уцягванне навучэнцаў, педагогаў, бацькоўскай грамадскасці ў экалагічную дзейнасць;
выхаванне адказнасці за захаванне прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца дзяржаўная ўстанова адукацыі «Валожынскі раённы навучальна-метадычны кабінет» і дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна»
У конкурсе бяруць удзел установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Лепшая ўстанова адукацыі па зборы макулатуры», «Эка-журналіст»
ТЭРМІНЫ І ЭТАПЫ
Тэрміны правядзення: 15.11.2021 – 01.12.2021
Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
першы этап - ва ўстановах адукацыі (15.11.2021 - 01.12.2021);
другі этап - раённы (01.12.2021 - 09.12.2021);
трэці этап - абласны (09.12.2021 - 12.12.2021).
Намінацыя «Лепшая ўстанова па зборы макулатуры»
За перыяд правядзення конкурсу ўдзельнікам неабходна сабраць максімальна магчымую колькасць макулатуры. Збор макулатуры робіцца ў выглядзе газет, кніг, глянцавых часопісаў, паперы, рэкламных буклетаў, кардону.
Макулатура не павінна змяшчаць папяровых сурвэтак, ручнікоў, аднаразовага посуду, парафінаванай і ламінаванай паперы, бруднай, алейнай паперы, паперы з металізацыяй або воднымі знакамі, самакапіруемай і самаклейнай паперы.
Макулатура павінна быць перавязана ці пакладзена ў скрынкі ці мяшкі.
Намінацыя «Эка-журналіст»
У дадзенай намінацыі неабходна даць досвед працы па ўдзеле ўстановы адукацыі ў конкурсе, а таксама асвятленне ў цэлым працы па фармаванні экалагічнай культуры навучэнцаў. Форма прадстаўлення абіраецца самастойна (відэаролік, зборнік артыкулаў, публікацый, фотакалажы, відэафільмы, спасылкі на матэрыялы ў сацсетках і г.д.). Вітаецца крэатыўнасць, творчы падыход, ахоп аўдыторыі, жывая мова выкладу.
Запрашаем бацькоў і педагогаў прыняць актыўны ўдзел у конкурсе!



