Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Музей без межаў

10.11.2021

Пасля аснашчэння ўстаноў культуры неабходнымі элементамі безбар'ернага асяроддзя пашырылася сфера паслуг для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Вось ужо больш двух гадоў Валожынскі краязнаўчы музей супрацоўнічае з аддзяленнем дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Наведвальнікі гэтага аддзялення ў чарговы раз пабывалі ў нашым музеі. Яны пазнаёміліся з часовай экспазіцыяй «Восем лап», наведалі беларускую хатку.

Супрацоўнікі музея знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых спосабаў перадачы інфармацыі для дадзенай катэгорыі насельніцтва. Гэта дазваляе даступна і цікава паднесці патрэбны матэрыял. Самае прыемнае для нас: бачыць на тварах нашых наведвальнікаў непадробнае захапленне пасля такіх сустрэч.

Галерэя малюнкаў

Задайте вопрос