Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Экалагічны суботнік

16.11.2021

У рамках экалагічнай праграмы для пажылых людзей «Эка-ўзрост. Эка-жыццё» на базе заказніка «Налібокі» спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізавалі чарговае выязное мерапрыемства. Гэтым разам удзельнікі праграмы наведалі Налібоцкую пушчу, дзе правялі экалагічны суботнік − падрыхтавалі інклюзіўную сцежку «Белакорац» да зімовага сезона.

Валанцёры сярэбранага ўзросту прывялі ў парадак дарожкі, даступныя альтанкі, арт-аб'екты, прыбралі смецце, ігліцу і лісце. У падзяку работнікі заказніка далі пажылым людзям унікальную магчымасць - паназіраць за папуляцыяй дзікіх коней-тарпанаў, якія ў 2018 г. былі завезены ў Налібоцкую пушчу з Галандыі.

Спецыяліст заказніка распавёў цікавыя факты пра коней, паказаў, як экзатычныя госці прыжыліся ў дзікай прыродзе.

На свежым паветры таксама праведзены заняткі па скандынаўскай хадзе і дыхальнай гімнастыцы. У мерапрыемстве, акрамя валанцёраў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту, прынялі ўдзел члены раённай ветэранскай арганізацыі.

Задайте вопрос