Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вынікі ўдзелу ў VIII Міжнародным дыстанцыйным конкурсе «Старт»

17.11.2021

У кастрычніку 2021 года ўстановы дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна прынялі актыўны ўдзел у VIII у Міжнародным дыстанцыйным конкурсе «Старт» («Інфаўрок»).

Конкурс праводзіцца ў мэтах пашырэння агульнага кругагляду навучэнцаў, павышэння кваліфікацыі педагогаў, а таксама прадстаўляе ўдзельнікам магчымасць спаборнічаць паміж сабой у ведах у маштабах, якія выходзяць за рамкі праграмы. Менавіта «Старт», дапамагае не толькі аб'ектыўна ацаніць узровень ведаў, але і натхняе на набыццё новых уменняў і навыкаў дашкольнікаў, школьнікаў і педагогаў.

Асабліва вызначыліся выхаванцы і педагогі ДУА «Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п.Івянец» і ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Валожын»!

Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны Мяшкуць Ксенія, Сівакоў Аляксей, Скіба Максім з ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п.Івянец», а таксама Якіменка Аляксандр, Жук Ксенія, Іёнаў Міхаіл, Пракаповіч Міхаіл, Арловіч Маргарыта, Гіль Ганна, Баталёнак Мацвей – выхаванцы ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Валожын».

5 выхаванцаў адзначаныя дыпломамі II ступені, 3 выхаванца – дыпломамі III ступені , астатнія ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.

Намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці Скіба Таццяне Станіславаўне ўручана Падзяка каардынатара за актыўную дапамогу пры правядзенні VIII Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Старт».

Віншуем выхаванцаў і педагогаў!