Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэалізацыя праекта «Ліст сябру»

18.11.2021

У рамках абласнога сацыяльна-педагагічнага праекта «Ліст сябру» выхаванцы ДУА «Першайскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Валожынскага раёна здзейснілі экскурсію ў парк аграгарадка Пяршаі да помніка «Загінуўшым землякам». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Пяршайшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Свае ўражанні ад экскурсіі дзеці адлюстравалі ў малюнках, якія разам з лістом адправілі ва ўстановы дашкольнай адукацыі, каб пазнаёміць сваіх віртуальных сяброў з гісторыяй роднага краю. Цяпер хлопцы з нецярпеннем чакаюць адказу ад:

ДУА «Шашкаўскі дзіцячы сад» Стаўбцоўскага раёна,

ДУА «Бярэзінскі дзіцячы сад» Маладзечанскага раёна.