Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Інфармацыйныя гадзіны па тэме «Крах маланкавай вайны»

19.11.2021

18 лістапада 2021 года навучэнцы 9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна сабраліся на інфармацыйных гадзінах у рамках праекта «ШАГ» па тэме «Крах «маланкавай вайны».

Хлопцы працавалі па пяці блоках: «Захоп Беларусі германскім вермахтам», «Смаленская бітва (10 ліпеня – 10 верасня 1941 г.)»; «Баі на Ленінградскім кірунку і на Украіне»; «Маскоўская бітва», «Уступленне ў вайну ЗША. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі»

Падчас мерапрыемстваў старшакласнікі адказалі на пытанне: якое значэнне мелі абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 года? Абмеркавалі стратэгічнае значэнне Смаленскай бітвы для наступных ваенных дзеянняў Чырвонай Арміі, чаму гітлераўцы не змаглі захапіць горад Ленінград. Высветлілі прычыны перамогі Чырвонай Арміі ў Маскоўскай бітве. Адстойвалі сваю кропку гледжання аб значэнні стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.

У канцы мерапрыемства ўсе пагадзіліся: вялікая воля да перамогі, вострае пачуццё патрыятызму, нежаданне стаць на калені перад захопнікамі дапамагалі савецкім людзям выстаяць у жорсткай бітве, не зламаць волю да мірнага жыцця.

Задайте вопрос