Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Спяшайцеся рабіць дабро!

03.12.2021

3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень адзначаны ў календарах усяго свету. Але адзначаны ён не як свята, а, хутчэй як напамін - побач знаходзяцца людзі з інваліднасцю, якім патрэбны клопат, увага і падтрымка, людзі з незвычайнай сілай духу, мэтанакіраванасцю і велізарным жаданнем жыць і даказаць, у першую чаргу самому сабе, што я - магу…

Выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» штодня на занятках у гуртках па інтарэсах і рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў развіваюць свае здольнасці, авалодваюць новымі навыкамі і ўменнямі.

Асаблівай папулярнасцю ў нашых падапечных карыстаюцца заняткі па камп'ютарнай граматнасці і паліграфічным майстэрстве. Хлопцамі засвоены прынцып працы на каляровым прынтары, самастойнае друкаванне фатаграфій, ламініраванне. Тэхніку для заняткаў: каляровы прынтэр, брашуратар і ламінатар, выхаванцы аддзялення атрымалі ў дар ад кампаніі ТАА «IнсепшнIнвест» у мінулым годзе.

Сёння, у Міжнародны Дзень інвалідаў, прадстаўнік дадзенай кампаніі зрабіў чарговы падарунак для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне, - гэта разак шабельны для паперы, які з'яўляецца патрэбным інструментам пры засваенні паліграфічнага майстэрства. Хлопцы выказалі словы падзякі за спонсарскую дапамогу і падзякавалі прадстаўніку кампаніі сувенірам, які быў зроблены з цяплом і душой на занятках у рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні.

Свет не без добрых людзей! І кожны можа зрабіць якую-небудзь маленькую справу, дзякуючы якой свет стане яшчэ лепш, а людзі шчаслівей!