Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Наведванне дзіцячай бібліятэкі

03.12.2021

У пачатку снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» традыцыйна праводзіцца тыдзень талерантнасці «Міласэрнасць не мае межаў», прымеркаваны да Міжнароднага Дня інвалідаў, які па рашэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з 1992 года адзначаецца 3 снежня. Гэта дата ў календары дае магчымасць яшчэ раз нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не толькі дапамогі і падтрымкі, але і, у першую чаргу, маючыя магчымасць для ўдзелу ў жыцці грамадства.

Адкрыўся тыдзень талерантнасці наведваннем Валожынскай дзіцячай бібліятэкі. Спецыялісты бібліятэкі імкнуліся надаць максімум увагі нашым дзецям, падарыць ім сваё цяпло і радасць зносін, зрабіць іх свет крышачку ярчэй і разнастайней.

Бібліятэкар Трасцянка А. I. распавяла дзецям пра бібліятэку, аб правілах паводзінаў у ёй, правяла агляд дзіцячых кніг на тэму дабра, міласэрнасці і любові. Юныя чытачы змаглі паглядзець лялечны спектакль па матывах казкі «Тры парася». Менавіта галоўныя героі гэтай казкі вучаць рабят таму, што сваякі вельмі важныя ў жыцці кожнага чалавека, у адзінстве сям'і ёсць сіла. Нашы родныя для нас падтрымка і апора.

А скончылася сустрэча ў бібліятэцы гасцінным чаяваннем і ўручэннем сувеніраў.

Задайте вопрос