Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дабрачынная акцыя «Клубок дабра»

01.12.2021

Снежань - месяц чароўных казак, любові, цяпла і новых чаканняў. Асабліва важна адчуваць клопат і падтрымку самотным.

Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў спецыялісты і валанцёры сярэбранага ўзросту дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сумесна з раённай ветэранскай арганізацыяй выступілі з ініцыятывай правесці незвычайную акцыю для людзей, якія пражываюць у дзяржаўнай установе «Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». Чаму незвычайны? Ды таму, што валанцёры срэбнага ўзросту не збіралі рэчы па дамах, як гэта часцяком бывае, а вязалі іх сваімі рукамі. Ніткі для вязання падаў цэнтр.

Дабрачынная ініцыятыва стартавала ў канцы кастрычніка 2021 і атрымала назву «Клубок дабра». Дзякуючы анонсу ў сацыяльных сетках, да акцыі далучыліся неабыякавыя жыхары горада і раёна. Некаторыя з іх - вязні ВАВ, маламабільныя пажылыя людзі, і ім – ад 85 да 90 гадоў!!! Агульнымі намаганнямі спецыялістаў цэнтра, валанцёраў, а таксама неабыякавых грамадзян было звязана больш за 100 вырабаў - ваўняных шкарпэтак, рукавіц, шалікаў і шапак. Акрамя гэтага, да акцыі далучыліся святары царквы Святой Алены і Канстанціна, якая перадала хусткі і палантын. Цёплыя камізэлькі і швэдры звязалі валанцёры раённай ветэранскай арганізацыі. Тое цяпло, якое сярэбраныя валанцёры ўклалі ў кожную рэч, будзе саграваць адзінокіх людзей доўгімі зімовымі вечарамі. Вялікі дзякуй нашым выдатным майстрыхам!

Задайте вопрос