Валожынскі краязнаўчы музей распрацаваў цыкл музейных урокаў па гісторыі горада Валожына і рэгіёна для старшакласнікаў. Адзiн з такіх заняткаў наведалі вучні 10-га класа ДУА «Івянецкая сярэдняя школа». Гэта быў гістарычны экскурс «Валожын праз прызму стагоддзяў». Хлопцы пазнаёміліся з асноўнымі гістарычнымі фактамі і падзеямі летапісу горада Валожына.


