Былі закрануты аспекты акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Валожынскага раёна, Валожынскае гета, Халакост, дзякуючы гэтаму інфармацыйныя гадзіны прайшлі ў форме адкрытага дыялогу. Навучэнцы паказалі добрыя веды гісторыі горада Валожына і раёна ў цэлым.
Адзначаны актыўная барацьба партызан і падпольшчыкаў, адсутнасць у Беларусі значнай праслойкі людзей падтрымліваючых акупацыйны рэжым. Для чаго нямецкія ўлады стваралі калабарацыянісцкiя арганізацыі, якая іх роля ў жыцці беларусаў.
Падчас абмеркавання навучэнцы прыйшлі да высновы, што нямецкія ўлады праводзілі ў Беларусі палітыку генацыду, прымусу, разрабавання матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, прыродных багаццяў.


