17 снежня 2021 года ў рамках работы школы прафесійнага майстэрства ў ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» для кіраўнікоў устаноў культуры клубнага тыпу раёна быў арганізаваны і праведзены семінар-трэнінг «Метад працы з тэатральным калектывам», які правяла Вераніка Ляшкевіч, рэжысёр Валожынскага РЦК.
На мерапрыемстве закранулі задачы творчых калектываў, разабралі тэму захавання патрэбнай рабочай атмасферы. Спікер падзяліўся сваімі ідэямі правядзення калектыўных мерапрыемстваў (на згуртаванне калектыву і сяброўства, узаемадзеянне з іншымі аб'яднаннямі). Абмеркавалі функцыі, мэты і задачы кіраўнікоў не толькі тэатральных, але і іншых творчых калектываў. У аснове ўсяго семiнар-трэнінгу ляжала сістэма вялікага чалавека, рэжысёра, акцёра - Канстанціна Сяргеевіча Станіслаўскага.


