Не за гарамі калядныя і навагоднія святы. Па старых традыцыях сімвалам сустрэчы Новага года з'яўляецца навагодняя ёлка. У сувязі з гэтым Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забараняецца самавольная (без дазваляючых дакументаў) высечка і нарыхтоўка дрэў, у тым ліку і такіх парод як елка і хвоя. Адказнасць за незаконную высечку прадугледжана ч. 1, 2 і 4 арт. 16.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з накладаннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу для фізічных асоб у памеры да 30 базавых велічынь, індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры да 200 базавых велічынь, акрамя гэтага парушальніку прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2008 № 348.
Навагодняе дрэва можна будзе набыць на ёлачных кірмашах з 20 снежня 2021.
Калі вы сталі сведкам фактаў браканьерства просім паведамляць у Маладзечанскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Маладзечна, вул. Замкавая 15, альбо па тэл. 8(0176)778375, 375297499414 (МТС).
Намеснік начальніка
Маладзечанскай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету
Бялько А. Э.


