95 навучэнцаў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi прадэманструюць свае веды па матэматыцы.
Ацэньваць выкананне вучнямі алімпіядных заданняў будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць 17 выкладчыкаў – супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдаты фізіка-матэматычных навук, настаўнікi матэматыкі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.
Па выніках трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды будзе вызначаны склад каманд Мінскай вобласці для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Матэматыка».
Жадаем удзельнікам поспеху ў выкананні алімпіядных заданняў!


