Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Канстытуцыя – гэта наш арыенцір на бліжэйшыя гады

12.01.2022

У Валожынскім вузле электрасувязі Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» прайшла сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра БІБІКА. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Дзмітрый КАРАЧУН, начальнік вузла электрасувязі Валерый БАРАДАКА.

Абмяркоўваўся праект новай Канстытуцыі і маючы адбыцца рэферэндум. У цэнтры ўвагі - новыя палажэнні асноўнага Закона, сацыяльныя гарантыі і новаўвядзенні выбарчай кампаніі.

Як адзначыў Пётр Бібік, у аснову праекта Канстытуцыі ляглі артыкулы дзеючага Асноўнага Закона, які вызначыў нашу краіну як прававая, незалежная і сацыяльная дзяржава. Гэта сведчыць аб тым, дзеючая Канстытуцыя сябе не вычарпала, але ўнясення пэўных карэкціровак і змяненняў патрабуе час. Старшыня заканадаўчай улады раёна распавёў пра новаўвядзеннях, якія плануецца ўнесці ў асноўны закон, падрабязна спыніўся на асноўных з іх, прыводзячы прыклады з жыцця.

«Канстытуцыя - гэта наш арыенцір на бліжэйшыя гады – падкрэсліў Пётр Іосіфавіч. - Сэнс такіх сустрэч - каб у кожнага чалавека была поўная яснасць, для чаго праводзіцца рэферэндум і чаму так важна меркаванне кожнага грамадзяніна Беларусі ў гэтым пытанні».

Задайте вопрос