Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Тэхналогіі і эканамічная эфектыўнасць

13.01.2022

13 студзеня 2022 года была праведзена вучоба агранамічнай службы раёна па пытаннях тэхналогіі вырошчвання яравых збожжавых культур, кукурузы на збожжа і асаблівасцях ранневясновага догляду за азімымі збожжавымі культурамі.

Перад аграномамі сельгасарганізацый выступалі навукоўцы РУП «Навукова-вытворчы цэнтр НАН Беларусі па земляробстве». Загадчык аддзела азімых збожжавых культур, кандыдат біялагічных навук Станіслаў Іванавіч Гардзей распавёў пра асаблівасці зімоўкі азімых збожжавых культур, якія склаліся сёлета, асвятліў пытанні па ранневясновым доглядзе за гэтымі культурамі. Таксама распавёў аб навінах па вырошчванні яравых збожжавых культур, ахоўным мерапрыемствам і шляхах павышэння іх ураджайнасці. Пра асаблівасці вырошчвання кукурузы на зерне распавёў старшы навуковы супрацоўнік аддзела палявых культур, кандыдат с/г навук Дзмітрый Мікалаевіч Валодзькін.

Аграномы прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні выступлення вучонага, задавалі пытанні.

Задайте вопрос