«Важны момант: аснова, «касцяк» Канстытуцыі захаваны. У першую чаргу таму, што Беларусь, як суверэнная дзяржава, пабудавана менавіта на дзейнай Канстытуцыі: выбудавана грамадства, у якім няма нацыянальных і рэлігійных канфліктаў, сфарміравана эканоміка, арыентаваная на інтарэсы людзей, захаваны і развіваюцца традыцыйныя для краіны прадпрыемствы, духоўныя каштоўнасці, забяспечваецца даступнасць медыцыны, адукацыі, жыццёва важных паслуг», – адзначыў Вікенцій Адамовіч.
Прысутныя паднялі пытанне аб адкрыцці харчовай крамы РАЙПА ў аг. Багданаў. У пасёлку ёсць прыватная крама, але яна трымае высокія кошты, аўтакрама «Еўраопта» прыязджае 2 разы на тыдзень.
Дадзены адказ, што прадавец крамы знаходзіцца ў адпачынку. Яна працуе адна. Як толькі яна выходзіць, адразу будзе працаваць крама.


