Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Алімпіяда прайшла вынікова

13.01.2022

Сёння ў Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. 45 удзельнікаў з 94 адзначаны дыпломамі.

Дыплом 3-й ступені з рук дырэктара ліцэя Святланы Мучынскай атрымала ўдзельніца ад Валожынскага раёна, гімназістка Соф'я Курбацкая.

Такія ж дыпломы атрымалі яшчэ 23 удзельнікі.

Дыпломамі 2-й ступені 13 дзяцей узнагародзіла начальнік упраўлення па спорце і турызме райвыканкама Таццяна Крыкала.

Дыпломы 1-й ступені 8-і ўдзельнікам уручыў старшыня журы, загадчык кафедры геаметрыі, тапаграфіі і методыкі выкладання матэматыкі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Дзмітрый Базылеў.

У адрас удзельнікаў гучалі словы прывітання, віншаванні і падзякі за імкненне праслаўляць свае навучальныя ўстановы, раёны, вобласць і краіну ў цэлым. Завяршылася свята канцэртнай праграмай.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

 

Задайте вопрос