У Валожынскім краязнаўчым музеі прайшло фальклорнае свята з каляднымі песнямі, танцамі, гульнямі, каляднай казой, варажбой, цёплымі пажаданнямі і пачастункам. Хлопцы з краязнаўчага гуртка «Краязнаўчы калейдаскоп», які працуе на базе музея ад цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, прымерылі на сябе ролі калядоўшчыкаў: апрануліся ў касцюмы, пакалядавалі ў музеі, павіншавалі ўсіх супрацоўнікаў з навагоднімі святамі.


