Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Асноўны пасыл: дзе я ў гэтай Канстытуцыі?

14.01.2022

У Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта Канстытуцыі. Галоўным мадэратарам выступіла лідар прафсаюзнага руху педагогаў Мінскай вобласці Таццяна АПРАНІЧ.

Размова праходзіла вельмі ажыўлена і актыўна - да ўдзелу запрасілі прафсаюзных актывістаў, маладых педагогаў, настаўнікаў гісторыі. Сярод ганаровых гасцей - члены раённага Савета ветэранаў работнікаў адукацыі. Асноўны пасыл: дзе я ў гэтай Канстытуцыі?

Ход сённяшняй гутаркі залежыць ад таго: а якая наша ўнутраная, прафесійная, грамадзянская, асобасная рэакцыя на тыя дапаўненні і змены, якія ўнеслі эксперты рэспубліканскага ўзроўню ў прапанаваны праект? Давайце паспрабуем адказаць на пытанне: а ці бачу я сябе ў Канстытуцыі? Што ёсць рэальна для мяне Канстытуцыя? - звярнула ўвагу прысутных Таццяна Апраніч.

Задайте вопрос